Наша мэта і для каго мы пішам
Мэта гэтага сайта – стварыць прастору, дзе кожны, незалежна ад узроўню падрыхтоўкі, зможа павысіць свой узровень лічбавай бяспекі. У першую чаргу для пачаткоўцаў і тых, хто пакуль не цікавіўся, але вельмі хоча пачаць. Мы імкнёмся зрабіць свет базавай кібербяспекі даступным і зразумелым. Калі вы толькі пачынаеце свой шлях у абароне сваіх даных, мы дапаможам вам зрабіць першыя крокі.
А для дасведчаных карыстальнікаў і спецыялістаў гэта пляцоўка, дзе вы зможаце адкрыць для сябе новыя цікавыя сэрвісы, софт ці незвычайныя рашэнні, пашырыць свой кругагляд і, магчыма, падзяліцца ўласным досведам.

Фармат і змест
Мы адыходзім ад сухой тэорыі і сканцэнтраваны на максімуме практычных кейсаў і рэальных прыкладаў. Тут вы знойдзеце:
- Асабістыя ўліковыя запісы. Як надзейна абараніць, захоўваць і выкарыстоўваць паролі. Мы разгледзім метады двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, парады па стварэнні моцных пароляў і практычнае выкарыстанне менеджараў пароляў.
- Самахостынг і прыватнасць даных. Калі вы зацікаўлены ў тым, каб самому кантраляваць свае даныя, мы прапануем асноўныя веды па працы з серверамі, а таксама агляд серверных праграм і софту, якія дапамогуць вам абараніць вашу прыватнасць.
- Разумны дом і разумныя прылады. З чаго пачаць будаваць разумны дом. Чаму лакальнае кіраванне дае больш спакою і бяспекі, якія распаўсюджаныя варыянты існуюць.
- Сеткавае злучэнне і інтэрнэт. Дадаткова мы будзем дзяліцца асабістымі парадамі па арганізацыі хатняй лакальнай сеткі, наладжванні маршрутызатараў і выкарыстанні розных тыпаў злучэнняў для павышэння бяспекі вашай хатняй сеткі.
Наш падыход да кантэнту і AI
Усе артыкулы пішуцца і рэдагуюцца аўтарамі-людзмі. Мы верым ў сілу чалавечага розуму і практычнага досведу. Аднак, як і ў любой сучаснай сферы, мы выкарыстоўваем штучны інтэлект (AI) як дапаможны інструмент для павышэння якасці кантэнту і хуткасці яго падрыхтоўкі. Падрабязней.
Гістарычная даведка
Раней на гэтым дамене ўжо існаваў рэсурс пра праграмы і тэхналогіі. Падрабязней.