Калі вы дасведчаны карыстальнік байнэта, то вы памятаеце перыяд, калі інтэрнэт у нашай краіне падзяляўся на знешні і "гасцявы". І ў тыя часы бурна развіваліся ўнутраныя сайты і сервісы якія дапамагалі карыстальнікам байнэта спажываць розны знешні кантэнт і мець зносіны з аднадумцамі без абмежаванняў з боку інтэрнэт-правайдараў. Адным з такіх праектаў і быў невялічкі партал з праграмным забеспячэннем і форумам http://bysoftware.info


Дзякуй усім, хто выдаткоўваў свой час і рэсурсы на падтрымку праектаў, якія былі карыснымі і дапамагалі іншым дакрануцца да лічбавага свету.
Але час змяніў рэчаіснасць і праз пэўныя абставіны байнэт тых часоў стаў старонкай гісторыі.
Пасля, амаль 15 гадоў, адрас быў у закладніках рэкламных сетак, якія накіроўвалі рэшткі пошукавага трафіка і паказвалі сумнеўную рэкламу.
Але 17.07.2025 дамен bysoftware.info вярнуўся, каб даць другое жыццё беларускаму кантэнту пра праграмы, аперацыйныя сістэмы і ПЗ.
Спадзяёмся, у вас атрымаецца знайсці нешта карыснае для сябе на https://bysoftware.info, як тады, так і зараз.