Самахостынг (ад англ. self-hosting) — гэта практыка размяшчэння і кіравання вэб-сэрвісамі, гульнявымі серверамі або іншымі данымі на ўласным серверы або абсталяванні, замест таго каб карыстацца паслугамі камерцыйнага хостынг-правайдара. Простымі словамі, замест таго каб давяраць камусьці іншаму захоўваць вашы дадзеныя і забяспечваць працаздольнасць вашага сэрвісу, вы робіце гэта самі.
Хоумлабінг (ад англ. home labbing) — гэта практыка стварэння і падтрымання ўласнай лабараторыі камп'ютарнага абсталявання і праграмнага забеспячэння ў хатніх умовах. Гэта па сутнасці персанальная версія дата-цэнтра, хоць і ў значна меншых маштабах.
Як гэта працуе?
Вы самі купляеце або збіраеце сервер (часам гэта нават стары камп'ютар ці наўтбук), усталёўваеце на яго неабходнае праграмнае забеспячэнне (аперацыйную сістэму, вэб-сервер, базу даных) і падключаеце яго да інтэрнэту. Такім чынам, вы становіцеся хостынг-правайдарам сам для сябе.
На гэтай старонцы будуць сабраныя карысныя спасылкі на рэсурсы і сэрвісы па тэме самахостынга і хоумлабінга.

Вялізарны спіс бясплатных праграм з магчымасцю ўсталяваць на свой сервер

Больш за 300 скрпытоў для простай усталёўкі праграм для ProxmoxVE